Мир песен

N.R.M. — Зямля

Em Hm
Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Em Hm
Вось мая зямля ў снягох ляжыць
Am C
Закаваная лютым холадам,
Em Hm
Падуладная чужым волатам…

Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная.
Хоць багатая на малітвы,
А крывею шчодра палітая.

А сыны яе незлічоныя,
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькі піць ды спаць не лянуюцца.

Як пачнеш спяваць — не абудзяцца,
Як пачнеш крычаць — не дачуюцца,
А спытаеш піць — не дадуць вады,
А захочаш бегчы — няма куды…

Я іду наперад па збочыне,
Я пяю свае песні змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць.
Я зямля мая ў снягох ляжыць.

Комментарии

Прокомментировать